Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
17 чэрвеня 2019, 09:02

Дажджы і навальніцы разбавяць 30-градусную гарачыню ў Беларусі 17 чэрвеня

17 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Гарачыня ў Беларусі не спадае: 17 чэрвеня ў асобных раёнах удзень чакаецца да 30 градусаў, месцамі па рэспубліцы пройдуць дажджы і навальніцы, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Будзе воблачна з праясненнямі. Месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы і навальніцы. Уначы і раніцай у асобных раёнах чакаецца слабы туман. Вецер будзе паўднёвы з пераходам на паўночна-заходні ўмераны, месцамі парывісты.

Паветра ўначы месцамі прагрэецца да 19 градусаў цяпла, удзень усярэднім па краіне - да 26 градусаў, па ўсходзе - да 30 градусаў гарачыні.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі