Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Дажджы і навальніцы чакаюцца ў Беларусі ў першай палавіне тыдня, да выхадных надвор'е палепшыцца

Грамадства 12.08.2019 | 12:29

12 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дажджы і навальніцы чакаюцца ў Беларусі ў першай палавіне тыдня, да выхадных надвор'е палепшыцца, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

"Актыўныя і кантрасныя франтальныя раздзелы, якія ідуць з паўднёвага захаду Еўропы, у першай палавіне тыдня прынясуць у Беларусь шмат аблокаў і дажджоў. У канцы тыдня надвор'е палепшыцца", - сказалі ў Белгідрамеце.

У аўторак, 13 жніўня, будзе воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы, навальніцы, у асобных раёнах моцныя ліўні, па паўднёвым усходзе ўдзень месцамі град. У дзённы час месцамі пры навальніцах магчыма шквалістае ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с. Тэмпература паветра ўначы складзе 15-21 градус вышэй за нуль. Удзень будзе 19-25 градусаў цяпла, па паўднёвым усходзе - плюс 26-32.

У сераду, 14 жніўня, будзе воблачна з праясненнямі. Уначы месцамі, удзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Удзень у асобных раёнах чакаюцца моцныя дажджы, навальніцы, па ўсходзе ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с. Тэмпература паветра ўначы складзе 10-17 градусаў вышэй за нуль. Удзень будзе 16-23 градусы цяпла, месцамі па паўднёвым усходзе - плюс 24-29.

У ноч на чацвер, 15 жніўня, дажджы пройдуць у многіх раёнах, а па Віцебскай вобласці месцамі ёсць верагоднасць моцных дажджоў. У дзённы час франтальныя раздзелы пакінуць Беларусь, атмасферны ціск вырасце, аблокаў і дажджоў стане менш. Толькі месцамі па ўсходзе краіны ўдзень магчымы кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах з навальніцамі. Уначы і раніцай у нізінах і паблізу вадаёмаў чакаюцца слабыя туманы. Тэмпература паветра ўначы складзе 8-15 градусаў вышэй за нуль, удзень - 17-23 градусы цяпла.

З пятніцы, 16 жніўня, умовы надвор'я будуць фарміраваць больш халаднаватыя паветраныя масы. Тэмпература паветра ўначы складзе 7-14 градусаў вышэй за нуль, удзень - 18-25 градусаў цяпла. Чакаецца пераменная воблачнасць. Уначы будзе пераважна без ападкаў, удзень у асобных раёнах краіны магчымы кароткія летнія дажджы. Уначы і раніцай месцамі прагназуецца слабы туман.

У суботу і нядзелю, 17-18 жніўня, чакаецца пераменная воблачнасць. Месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Уначы і раніцай у асобных раёнах прагназуецца слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе 7-14 градусаў вышэй за нуль, удзень - 19-25 градусаў цяпла. Удзень 18 жніўня на паўднёвы захад Беларусі пачне распаўсюджвацца цёплае паветра: тут у разгар дня чакаецца плюс 26-28.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Лясы Беларусі Лес - адно з самых значных прыродных багаццяў Беларусі. Усе лясы ў рэспубліцы з'яўляюцца выключна ўласнасцю дзяржавы.