Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
06 ліпеня 2020, 13:55

Дажджы і навальніцы чакаюцца ў Беларусі на бягучым тыдні

6 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дажджы і навальніцы чакаюцца ў Беларусі на бягучым тыдні, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

"Сёння ўмовы надвор'я ў Беларусі яшчэ фарміруе цёплае паветра, але паўночна-заходнія рэгіёны прыкрыты ўжо хмарамі. Там пачаў ужо праяўляцца ўплыў франтальнага раздзела, які заўтра прынясе змяненні ў характары надвор'я. Следам за атмасферным фронтам на тэрыторыю нашай краіны пачне распаўсюджвацца халаднаватае паветра са Скандынаўскага паўвострава", - расказалі ў Белгідрамеце.

У аўторак, 7 ліпеня, на большай частцы тэрыторыі Беларусі пройдуць дажджы. Уначы ў многіх раёнах, удзень па паўднёвым усходзе прагрымяць навальніцы. Пры навальніцах месцамі магчымы моцныя ліўні. Вецер прагназуецца паўднёвы з пераходам на паўночна-заходні ўмераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 12 па паўночным захадзе да 19 градусаў вышэй за нуль па паўднёвым усходзе краіны. Удзень будзе 16-22 градусы цяпла, у паўднёва-ўсходніх раёнах - плюс 23-28.

У сераду, 8 ліпеня, надвор'е ў Беларусі будуць фарміраваць халаднаватая паветраная маса і малаактыўныя атмасферныя франты. Будзе воблачна з праясненнямі. Уначы па ўсходзе, удзень месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы. Вецер прагназуецца паўночна-заходні ўмераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература праветра ўначы складзе 7-14 градусаў вышэй за нуль, удзень - 17-22 градусы.

У чацвер, 9 ліпеня, праявіцца ўплыў няўстойлівай халаднаватай паветранай масы, што паступае з Балтыйскага мора. Будзе воблачна з праясненнямі. Уначы месцамі, удзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай у асобных раёнах чакаецца слабы туман. Вецер прагназуецца заходні ўмераны. Тэмпература паветра ўначы складзе 7-12 градусаў вышэй за нуль, удзень 17-22 градусы цяпла.

У пятніцу, 10 ліпеня, атмасферны ціск вырасце, воблачнасці стане менш. Дажджы ў многіх рэгіёнах спыняцца, толькі ўдзень па захадзе краіны магчымы кароткачасовыя дажджы з навальніцамі. Уначы і раніцай месцамі па Беларусі можа згушчацца непрацяглы слабы туман. Вецер прагназуецца паўднёвы ўмераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе 7-14 градусаў вышэй за нуль. Удзень будзе 19-25 градусаў цяпла, у паўднёвых раёнах - да плюс 27.

У суботу, 11 ліпеня, пад уплывам франтальнага раздзела на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі з навальніцамі. Вецер прагназуецца паўднёвы з пераходам на заходні, умераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра ў сярэдзіне дня складзе 20-27 градусаў цяпла, па паўднёвым усходзе - плюс 28-30.

У нядзелю, 12 ліпеня, стане халаднавата, а дажджоў будзе менш.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі