Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
26 ліпеня 2021, 12:53

Дажджы і навальніцы чакаюцца ў Беларусі на бягучым тыдні

26 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кароткачасовыя дажджы і навальніцы чакаюцца ў Беларусі на гэтым тыдні, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

"У Беларусь прыйшоў чарговы перыяд гарачага надвор'я, які чакаецца менш інтэнсіўным і доўгім, чым першы і другі. Першая хваля, якая назіралася з 18 да 26 чэрвеня, была самай моцнай у гэтым годзе - у шэрагу дзён максімумы тэмпературы на большай частцы тэрыторыі краіны дасягалі адзнак плюс 35 градусаў і вышэй, а максімальная тэмпература паветра ў гэты перыяд склала плюс 37,1, што і стала новым рэкордам для чэрвеня. Другі перыяд гарачыні назіраўся ў ліпені і быў больш доўгім (11 дзён), але менш інтэнсіўным. Максімальная тэмпература ў гэты перыяд была плюс 35,5 градуса", - расказалі сіноптыкі.

У аўторак, 27 ліпеня, праз Беларусь будзе перамяшчацца атмасферны фронт, які абумовіць уначы па захадзе, раніцай і ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Месцамі чакаюцца моцныя ліўні. Удзень у асобных раёнах магчымы град. Вецер будзе паўднёва-ўсходні ўмераны, пры навальніцах парывісты, у дзённы час у асобных раёнах шквалістае ўзмацненне 15-20 м/с. Тэмпература паветра ў начны час складзе плюс 15-21 градус, у дзённы - 27-33 градусы.

У сераду, 28 ліпеня, франтальны раздзел прадоўжыць перамяшчацца па тэрыторыі краіны. На большай частцы Беларусі чакаюцца кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах моцныя дажджы, месцамі навальніцы. Вецер будзе паўднёва-ўсходні з пераходам на заходні ўмераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе 15-20 градусаў цяпла. Удзень паветра прагрэецца да 23-29, у асобны раёнах плюс 30-31.

Як адзначылі ў Белгідрамеце, у далейшым умовы надвор'я на тэрыторыі Беларусі будзе вызначаць цёплая няўстойлівая паветраная маса.

У чацвер, 29 ліпеня, месцамі па рэспубліцы пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер будзе заходні, паўднёва-заходні ўмераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 13-20 градусаў. Удзень слупок тэрмометра падымецца да 24-30 градусаў, па паўднёвым усходзе да 32 градусаў.

У пятніцу, 30 ліпеня, месцамі па краіне таксама прагназуюцца кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Тэмпература паветра ўначы будзе 14-19 цяпла, удзень - 25-32, па паўночным захадзе - 22-24 градусы.

У выхадныя дні тэмпературны фон вернецца да сваёй кліматычнай нормы, разам з тым без лакальных навальнічных дажджоў не абыдзецца.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі