ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 24 верасня 2021
Мінск Воблачна з праясненнямі +11°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
04 жніўня 2021, 12:02

Дажджы і навальніцы чакаюцца ў Беларусі 5 жніўня

Фота з архіва
Фота з архіва

4 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дажджы і навальніцы чакаюцца ў Беларусі 5 жніўня, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У чацвер чакаецца пераменная воблачнасць. Ноччу на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, месцамі моцныя. Днём у многіх раёнах прагназуюцца кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Ноччу і раніцай месцамі магчымы слабы туман. Вецер будзе пераменных напрамкаў 4-9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с.

Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе плюс 11-17 градусаў. Днём тэмпература паветра будзе вагацца ад плюс 18 градусаў па поўначы да плюс 27 па паўднёвым усходзе краіны.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі