Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
04 мая 2021, 13:37

Дажджы і навальніцы чакаюцца ў Беларусі 5 мая

4 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дажджы і навальніцы чакаюцца ў Беларусі 5 мая, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У сераду будзе воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, удзень месцамі навальніцы. Вецер прагназуецца паўднёвы, паўднёва-заходні 5-10 м/с, з парывамі да 14 м/с, у дзённы час месцамі - да 15-18 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе 3-9 градусаў вышэй за нуль. Удзень будзе 12-18 градусаў цяпла, па поўдні - да плюс 21.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі