ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Панядзелак, 6 ліпеня 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць +21°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
25 мая 2020, 11:47

Дажджы і навальніцы чакаюцца ў Беларусі 26 мая

Фота з архіва
Фота з архіва

25 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дажджы і навальніцы чакаюцца ў Беларусі 26 мая, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У аўторак будзе воблачна з праясненнямі. Уначы ў асобных раёнах, удзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Удзень у асобных раёнах чакаюцца навальніцы. Уначы і раніцай месцамі магчымы слабы туман. Вецер прагназуецца паўночны, паўночна-ўсходні 3-8 м/с, пры навальніцах з парывамі да 14 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе 4-10 градусаў вышэй за нуль, удзень будзе 16-22 градусы цяпла.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі