ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 19 верасня 2021
Мінск Пераменная воблачнасць +6°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 ліпеня 2018, 12:23

Дажджы і навальніцы чакаюцца ў Беларусі 24 ліпеня

Фота з архіва
Фота з архіва

23 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дажджы і навальніцы чакаюцца ў Беларусі 24 ліпеня, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У аўторак будзе воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Уначы ў асобных раёнах, удзень на значнай частцы тэрыторыі чакаюцца навальніцы. У дзённы час пры навальніцах месцамі пройдуць моцныя ліўні. Вецер будзе паўночна-заходні 3-8 м/с, пры навальніцах парывы дасягнуць 14 м/с, удзень месцамі магчыма шквалістае ўзмацненне ветру да 15-20 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 14-20 градусаў, удзень - 22-28 градусаў цяпла.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі