Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
18 мая 2021, 11:54

Дажджы і навальніцы чакаюцца ў Беларусі 19 мая

18 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дажджы і навальніцы чакаюцца ў Беларусі 19 мая, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У сераду будзе воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы, у асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Уначы і раніцай месцамі чакаецца слабы туман. Вецер будзе паўночна-заходні 4-9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с.

Тэмпература паветра ў начны час складзе плюс 7-13 градусаў. Удзень паветра прагрэецца да 12-18 градусаў. Па ўсходзе ўначы будзе 14-15 градусаў, удзень - 19-21 градус цяпла.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі