Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
18 мая 2020, 12:19

Дажджы і навальніцы чакаюцца ў Беларусі 19 мая

18 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дажджы і навальніцы чакаюцца ў Беларусі 19 мая, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У аўторак будзе пераважаць воблачнае надвор'е. Уначы па паўднёвым захадзе, раніцай і ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, у асобных раёнах магчымы навальніцы. Вецер прагназуецца заходні, паўднёва-заходні 4-9 м/с, месцамі з парывамі да 14 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 1 па паўночным усходзе да 10 градусаў цяпла па паўднёвым захадзе краіны, месцамі чакаюцца замаразкі да мінус 2. Удзень будзе 11-17 градусаў цяпла.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі