ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 15 чэрвеня 2021
Мінск Ясна +22°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
15 мая 2021, 14:46

Дажджы і навальніцы чакаюцца ў Беларусі 16 мая

Фота з архіва
Фота з архіва

15 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дажджы і навальніцы чакаюцца ў Беларусі 16 мая, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У нядзелю будзе пераменная воблачнасць. Месцамі, а ўдзень па Брэсцкай і Гродзенскай абласцях на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы. У дзённы час у асобных раёнах магчымы навальніцы. Уначы і раніцай месцамі чакаецца туман. Вецер уначы будзе няўстойлівы слабы, удзень - паўднёвы 4-9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с.

Тэмпература паветра ў начны час будзе плюс 6-12 градусаў. Удзень паветра прагрэецца да 18-24.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі