21 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кароткачасовыя дажджы і навальніцы чакаюцца ў асобных раёнах Беларусі 22 мая, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У сераду будзе пераменная воблачнасць. Месцамі, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі Брэсцкай і Гродзенскай абласцей пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах чакаюцца навальніцы. Вецер прагназуецца паўднёва-ўсходні 5-10 м/с, пры навальніцах з парывамі да 14 м/с.
Тэмпература паветра ўначы складзе 10-16 градусаў вышэй за нуль, удзень - 20-26 цяпла.-0-