Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
20 мая 2020, 12:11

Дажджы і начныя замаразкі чакаюцца ў Беларусі 21 мая

20 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дажджы і начныя замаразкі чакаюцца ў Беларусі 21 мая, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У чацвер уначы прагназуецца пераменная воблачнасць, будзе пераважна без ападкаў. Раніцай і ўдзень павялічыцца воблачнасць, на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы. Вецер чакаецца паўночна-заходні 5-10 м/с, раніцай і ўдзень - з парывамі да 14 м/с, месцамі - да 15-18 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе 1-5 градусаў вышэй за нуль, у асобных раёнах будуць замаразкі да мінус 2. Удзень - 6-12 градусаў цяпла, у паўднёвых раёнах - плюс 13-15.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі