9 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дажджы і мокры снег прагназуюцца на большай частцы тэрыторыі Беларусі на 10 студзеня. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Будзе пераважаць воблачнае надвор'е. У начны і ранішні час месцамі могуць быць слабыя туман і галалёд, на асобных участках дарог - галалёдзіца. Вецер паўднёвы, паўднёва-заходні 5-10 м/с, парывы да 14 м/с, раніцай і ўдзень месцамі па захадзе 15-18 м/с.
Тэмпература паветра мінімальная ўначы складзе мінус 1 - плюс 5 градусаў, максімальная ўдзень - 3-9 вышэй за нуль.-0-