Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
14 лістапада 2018, 13:30

Дажджы і мокры снег чакаюцца ў Беларусі 15 лістапада

14 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дажджы і мокры снег чакаюцца ў Беларусі 15 лістапада, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У чацвер будзе пераважаць воблачнае з праясненнямі надвор'е. Уначы на большай частцы тэрыторыі краіны, удзень месцамі чакаюцца ападкі - мокры снег, дождж. У асобных раёнах прагназуецца слабы галалёд, месцамі на дарогах галалёдзіца.

Вецер будзе паўночна-заходні 4-9 м/с. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 3 да плюс 3, па ўсходзе - да мінус 5. Удзень будзе ад мінус 1 да плюс 4, па захадзе Брэсцкай і Гродзенскай абласцей - 5-8 градусаў цяпла.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі