5 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дажджы і да плюс 27 градусаў чакаецца ў Беларусі 6 жніўня. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Заўтра ў краіне будзе надвор'е з пераменнай воблачнасцю. Ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах будуць навальніцы. У начны і ранішні час - месцамі туман. Вецер паўночна-заходні 3-8 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с.
Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 11-17 градусаў, удзень - 21-27.-0-