Сцяг Нядзеля, 21 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
13 чэрвеня 2024, 12:16

Дажджы і да +24°С чакаецца ў Беларусі 14 чэрвеня

13 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дажджы і да плюс 24 градусаў чакаецца ў Беларусі 14 чэрвеня, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У пятніцу чакаецца пераважна воблачнае надвор'е. На большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы, ноччу ў заходніх раёнах месцамі моцныя дажджы. У дзённыя гадзіны ў асобных раёнах па ўсходзе навальніцы.

Вецер паўночны, паўночна-ўсходні 3-8 м/с, пры навальніцах парывы ўзмоцняцца да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу складзе плюс 8-14 градусаў, а днём - плюс 16-22 градусы. Па ўсходзе паветра прагрэецца да плюс 24 градусаў.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі