Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
29 верасня 2022, 13:19

Дажджы і да плюс 19 градусаў: сіноптыкі пра прагноз на апошні дзень верасня

29 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Туман, дажджы і да плюс 19 градусаў чакаецца ў Беларусі 30 верасня. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У пятніцу чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. Уначы і раніцай пераважна па ўсходняй палове краіны, удзень у паўднёва-заходніх раёнах пройдуць дажджы. У начны і ранішні час месцамі туман. Вецер няўстойлівы 2-7 м/с. Уначы тэмпература паветра складзе плюс 2-7 градусаў, па ўсходняй палове будзе плюс 8-12 градусаў. Удзень паветра прагрэецца да плюс 13-19 градусаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі