Сцяг Пятніца, 11 ліпеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
26 мая 2025, 13:01

Дажджы і да +25°С. Якім будзе надвор'е ў Беларусі 27 мая

26 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Слабы туман і да плюс 25 градусаў прагназуецца ў Беларусі на 27 мая. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У аўторак будзе воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, месцамі моцныя. Удзень у асобных раёнах магчымы навальніцы. Ноччу і раніцай месцамі чакаецца слабы туман. Вецер прагназуецца пераменных напрамкащ 3-8 м/с, пры навальніцах з парывамі да 14 м/с.

Тэмпература паветра ноччу складзе ад плюс 7 градусаў па захадзе да 16 градусаў цяпла па ўсходзе. Днём - ад плюс 13 да плюс 19 градусаў, у заходніх і ўсходніх раёнах слупок тэрмометра будзе знаходзіцца ў межах адзнакі 20-25 градусаў.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі