Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
15 ліпеня 2019, 11:53

Дажджы і да +25 чакаецца 16 ліпеня ў Беларусі

15 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дажджы і да 25 градусаў цяпла чакаецца 16 ліпеня ў Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Будзе пераменная воблачнасць. Уначы месцамі па Гомельскай і Магілёўскай абласцях, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі рэспублікі пройдуць кароткачасовыя дажджы, удзень у асобных раёнах навальніцы. У начны і ранішні час месцамі слабы туман. Вецер няўстойлівы 3-8 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад 7 да 13 градусаў, удзень - ад 19 да 25 вышэй за нуль.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі