5 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Моцныя дажджы і да 15 градусаў цяпла чакаецца ў Беларусі ў сераду, 6 лістапада, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Паводле інфармацыі сіноптыкаў, у бліжэйшыя суткі будзе воблачна. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, раніцай і ўдзень месцамі моцныя. У начны і ранішні час у асобных раёнах будзе туман. Вецер уначы паўднёва-заходні, удзень - пераменных напрамкаў 4-9 м/с.
Тэмпература паветра ўначы складзе ад 4 да 10 градусаў цяпла, па паўднёвым усходзе краіны - да плюс 12. Удзень чакаецца ад плюс 7 па паўночным захадзе да плюс 15 па паўднёвым усходзе рэспублікі.-0-