Фота з архіва
12 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Слупок тэрмометра ў Беларусі сёння, 12 мая, паднімецца да 15 градусаў цяпла, у розных рэгіёнах краіны чакаюцца кароткачасовыя ападкі. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Сіноптыкі прагназуюць у панядзелак, 12 мая, пераменную воблачнасць. Днём на большай частцы тэрыторыі рэспублікі чакаюцца кароткачасовыя ападкі, у асноўным дождж. Раніцай у асобных раёнах краіны апусціцца слабы туман. Вецер абяцаюць парывісты.
Удзень слупок тэрмометра будзе вагацца ад 9 да 15 градусаў са знакам плюс.
Як інфармавалі раней, мінулай ноччу ў Беларусі было аб'яўлена штармавое папярэджанне аб небяспечнай гідраметэаралагічнай з'яве - большую частку тэрыторыі рэспублікі закранулі замаразкі ад 0 да мінус 4 градусаў.-0-