Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
22 верасня 2021, 12:25

Дажджы і да +14°С чакаецца ў Беларусі 23 верасня

22 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дажджы і да 14 градусаў цяпла чакаецца ў Беларусі 23 верасня, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У чацвер будзе воблачна з праясненнямі. На значнай частцы тэрыторыі краіны пройдуць невялікія дажджы. У начны і ранішні час у асобных раёнах магчымы туман. Вецер будзе паўночна-заходні, удзень з пераходам на паўднёвы 4-9 м/с, у дзённы час па захадзе краіны парывы будуць да 12 м/с.

Тэмпература паветра ў начны час складзе плюс 1-7 градусаў. Удзень тэмпература паветра будзе вагацца ад плюс 5 па ўсходзе да плюс 14 градусаў па захадзе краіны.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі