Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
28 лютага 2024, 15:06

Дажджы і да 12 градусаў цяпла чакаюцца ў Беларусі 29 лютага

28 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Да 12 градусаў цяпла і дажджы чакаюцца ў Беларусі 29 лютага, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У чацвер будзе воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы. У начны і ранішні час месцамі чакаецца туман. Вецер прагназуецца паўднёвы з пераходам на паўночна-заходні 2-7 м/с.

Тэмпература паветра ўначы ад мінус 1 па ўсходзе да плюс 7 па паўднёвым захадзе. Днём будзе 4-10 градусаў цяпла, па поўдні - да плюс 12.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі