4 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дажджы чакаюцца па поўдні і паўднёвым усходзе Беларусі 5 кастрычніка. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У суботу будзе воблачна з праясненнямі і пераважна без ападкаў. Толькі ў паўднёвых і паўднёва-ўсходніх раёнах пройдуць дажджы. У начны і ранішні час у асобных раёнах чакаецца слабы туман. Вецер прагназуецца паўночны, паўночна-ўсходні 4-9 м/с.
Тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 3 па паўночным захадзе да плюс 13 па паўднёвым усходзе, удзень - 9-15 градусаў цяпла.-0-