Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
14 жніўня 2019, 12:47

Дажджы будуць садзейнічаць фарміраванню ўраджаю позніх сельгаскультур - Белгідрамет

14 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дажджы, якія чакаюцца ў бліжэйшы час, будуць садзейнічаць фарміраванню ўраджаю позніх сельскагаспадарчых культур, але пры гэтым ускладняць правядзенне ўборачных работ, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Вільгацезабяспечанасць кукурузы, бульбы, караняплодаў і траў на большасці тэрыторыі Беларусі добрая ў сувязі з дажджамі. У шэрагу раёнаў Віцебскай і на поўначы Магілёўскай абласцей вільгацезапасы ў глебе застаюцца павышанымі. Лішак вільгаці стварае перадумовы для развіцця хвароб на бульбяных пасадках.

Моцныя дажджы павялічылі плошчы пераўвільготненых зямель у паўночна-ўсходняй частцы краіны. У раёнах з пераўвільгатненнем глебы ўскладнена правядзенне ўборкі збожжавых каласавых культур, церабленне лёну, нарыхтоўка кармоў. Пры гэтым з-за нераўнамернага размеркавання ападкаў пераважна ў паўднёва-заходняй частцы Беларусі адзначаецца няхватка глебавай вільгаці, а ў шэрагу раёнаў Гродзенскай вобласці запасы прадукцыйнай вільгаці заставаліся нізкімі. На такіх плошчах аграметэаралагічнае становішча для фарміравання ўраджаю позніх сельскагаспадарчых культур даволі складанае.

"Кароткачасовыя дажджы, якія чакаюцца ў бліжэйшы час, у асобныя дні месцамі моцныя, папоўняць вільгацезапасы ў глебе практычна паўсюдна. Вільгацезабяспечанасць позніх культур у заходніх і паўднёва-заходніх раёнах краіны палепшыцца. Разам з тым дажджы ўскладняць правядзенне ўборачных работ, на плошчах з пераўвільгатненнем будзе ўскладнена апрацоўка глебы пад азімую сяўбу", - сказалі ў Белгідрамеце.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі