22 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дажджлівае надвор'е з навальніцамі чакаецца сёння ў Беларусі. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Сёння будзе пераменная воблачнасць. Днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах чакаюцца навальніцы. Месцамі па паўночным захадзе пройдуць моцныя дажджы. Вецер прагназуецца паўднёвы, днём 4-9 м/с, пры навальніцах чакаюцца парывы да 14 м/с.
Тэмпература паветра днём складзе ад плюс 21 да 26 градусаў, у паўночна-заходніх раёнах слупок тэрмометра будзе знаходзіцца ў межах 18-20 градусаў цяпла.-0-