ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Панядзелак, 6 ліпеня 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць +21°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
25 мая 2020, 13:55

Дажджлівае надвор'е і да 22 градусаў цяпла чакаецца ў Беларусі на гэтым тыдні

Фота з архіва
Фота з архіва

25 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дажджлівае надвор'е і да 22 градусаў цяпла чакаецца ў Беларусі на гэтым тыдні, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

"На календары апошні тыдзень мая. Часцей за ўсё ў яго ёсць летнія рысы. Але ў гэтым годзе пасля працяглага перыяду халоднага надвор'я чакаецца толькі аднаўленне тэмпературнага рэжыму, характэрнага для апошніх чысел мая, - адзначылі ў Белгідрамеце. - Паводле папярэдняга прагнозу, летняга надвор'я на гэтым тыдні не прадбачыцца, але радуе тое, што спыняцца замаразкі. І хоць актыўныя цыклоны будуць далёка ад нашых граніц, паколькі паветраная маса напоўнена вільгаццю і няўстойлівая, воблакаў і дажджоў будзе шмат. Асабліва патрэбны ападкі па поўдні краіны, дзе месцамі пакуль выпала толькі каля 30 працэнтаў месячнай нормы".

У аўторак, 26 мая, будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. У дзённыя гадзіны ў асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Ноччу і раніцай месцамі магчымы слабы туман. Вецер прагназуецца паўночны, паўночна-ўсходні слабы, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра ноччу складзе 4-10 градусаў вышэй за нуль, днём - 16-22 градусы цяпла.

У сераду, 27 мая, будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу па паўднёвым усходзе, днём месцамі па краіне пройдуць кароткія навальнічныя дажджы. Ноччу і раніцай месцамі магчымы слабы туман. Вецер прагназуецца паўночны, паўночна-заходні слабы, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра ноччу складзе 4-10 градусаў вышэй за нуль, днём - плюс 15-21 градус.

У чацвер, 28 мая, будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу будзе пераважна без ападкаў, раніцай і днём месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы. У дзённыя гадзіны магчымы навальніцы. Ноччу і раніцай у нізкіх мясцінах і паблізу вадаёмаў могуць нядоўга клубіцца слабыя туманы. Вецер прагназуецца паўночна-заходні слабы, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра ноччу складзе 4-10 градусаў вышэй за нуль, днём - 15-21 градус цяпла.

У пятніцу і будучыя выхадныя пад уплывам маларухомага франтальнага раздзела ўзмоцніцца воблачнасць, у многіх раёнах краіны пройдуць дажджы, месцамі прагрымяць навальніцы. Вецер прагназуецца пераменных напрамкаў, умераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра ў начныя гадзіны ў асноўным складзе 6-12 градусаў вышэй за нуль, у сярэдзіне дня будзе плюс 13-20 градусаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі