Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Дажджліва і холадна будзе на бягучым тыдні ў Беларусі, у выхадныя пацяплее

Грамадства 07.10.2019 | 13:23
Фота з архіва
Фота з архіва

7 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі на гэтым тыдні будзе холадна і дажджліва, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Паводле інфармацыі сіноптыкаў, у бліжэйшы час захаваецца халоднае з ападкамі і начнымі замаразкамі надвор'е, але ў сярэдзіне тыдня надвор'е пачне мяняцца, заходнія і паўднёва-заходнія патокі ў атмасферы прынясуць цёплае вільготнае паветра атлантычнага паходжання, чакаюцца дажджы, тэмпературны фон пачне павышацца. "У нядзелю з ростам атмасфернага ціску надвор'е палепшыцца, будзе цёпла, асабліва ў паўднёва-заходніх раёнах краіны, - адзначылі ў Белгідрамеце. - Але месцамі, у асноўным па паўночнай палавіне рэспублікі, не абыдзецца без кароткачасовых дажджоў".

У аўторак, 8 кастрычніка, пераважна па паўночнай палавіне краіны пройдуць кароткачасовыя ападкі (дождж, уначы і раніцай з мокрым снегам). У начны і ранішні час месцамі чакаюцца слабыя туман і галалёд. Уначы на значнай частцы тэрыторыі будуць замаразкі ад нуля да мінус 4, месцамі тэмпература паветра складзе плюс 1-3. Удзень чакаецца ад 3 градусаў цяпла па поўначы да 10 па поўдні краіны.

У сераду, 9 кастрычніка, атмасферныя франты, ідучы з Заходняй Еўропы, абумовяць на большай частцы тэрыторыі Беларусі кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ўначы складзе 1-8 градусаў цяпла, удзень - ад плюс 7 па ўсходзе да плюс 14 па захадзе краіны.

У чацвер і пятніцу, 10-11 кастрычніка, на большай частцы тэрыторыі рэспублікі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай у асобных раёнах туман. Тэмпература паветра ўначы складзе 3-10 градусаў цяпла, удзень - плюс 7-14.

У суботу, 12 кастрычніка, на большай частцы тэрыторыі таксама пройдуць кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай у асобных раёнах будзе туман. У начны час чакаецца ад 4 да 10 градусаў цяпла, удзень - плюс 9-16.

У нядзелю, 13 кастрычніка, месцамі, пераважна па паўночнай палавіне краіны, прагназуюцца кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай у асобных раёнах будзе туман. Тэмпература паветра ўначы складзе 5-11 градусаў цяпла, удзень - плюс 11-18, па поўдні рэспублікі паветра прагрэецца да плюс 19-21.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Партрэт кандыдата ў дэпутаты Усяго арганізаваны 5831 участак для галасавання, з якіх 46 за межамі краіны. Агульная колькасць выбаршчыкаў - 6 880 605 чалавек, з якіх за мяжой 3 682 чалавекі.