10 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка біятланістка Дар'я Домрачава сёння на ўрачыстай лінейцы ў Мінскім дзяржаўным механіка-тэхналагічным прафесійна-тэхнічным каледжы ўручыла навучэнцам граматы за дасягненні ў фізічнай культуры і спорце, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Цудоўна, што моладзь сумяшчае вучобу і заняткі спортам. Хлопцы і дзяўчаты добра папрацавалі на працягу года, хачу пажадаць ім добра адпачыць пасля здачы экзаменаў, з новымі сіламі і высокай матывацыяй зноў сесці за парты восенню", - сказала Дар'я Домрачава.
Пасля лінейкі праслаўленая біятланістка правяла аўтограф-сесію. Навучэнцы ахвотна фатаграфаваліся са спартсменкай, якая таксама з'яўляецца паслом II Еўрапейскіх гульняў. Яны расказалі, што плануюць наведаць спаборніцтвы маючага адбыцца форуму.
Дар'я Домрачава прыехала па запрашэнні кампаніі "Белдзяржстрах", з якой шматразовая алімпійская чэмпіёнка актыўна супрацоўнічае ў пашырэнні сацыяльных акцый. Яна ўручыла сертыфікат на Br2 тыс. на правядзенне мерапрыемстваў, накіраваных на прадухіленне няшчасных выпадкаў ва ўстановах адукацыі.-0-