Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
19 сакавіка 2020, 13:17

Дапамога ў вяртанні ў Беларусь патрэбна амаль 8 тыс. турыстаў - Мінспорт

19 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дапамога ў вяртанні ў Беларусь патрэбна амаль 8 тыс. турыстаў, якія куплялі пуцёўкі ў турфірмах і сутыкнуліся з закрыццём граніц з-за каранавіруса. Аб гэтым паведаміла сёння журналістам дырэктар дэпартамента па турызме Міністэрства спорту і турызму Ірына Варановіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сёння вырашаецца галоўная задача - вярнуць нашых турыстаў у Беларусь. Паводле даных тураператараў, у Егіпце знаходзіцца каля 6 тыс. арганізаваных турыстаў. Каля 2 тыс. турыстаў сёння знаходзяцца ў іншых краінах", - расказала Ірына Варановіч.

Паводле слоў намесніка дырэктара дэпартамента па турызме - начальніка аддзела планавання і арганізацыі турысцкай дзейнасці Мінспорту Віталя Грыцэвіча, з Егіптам сітуацыю можна лічыць у цэлым урэгуляванай, перашкод для вылету ў Беларусь няма, "Белавія" па распрацаваным графіку вяртае беларускіх грамадзян дадому.

Ён удакладніў, што Беларусь дапамагае выехаць з Егіпта ў тым ліку расійскім турыстам. "Мы будзем вывозіць усіх турыстаў. Расіяне ляталі ў Егіпет праз нашы турфірмы, у іх выкуплены месцы назад. Гэтак жа, як і грамадзяне Беларусі, яны атрымаюць месца ў самалёце. У нас няма тут ніякага падзелу. Грамадзяне Расіі знаходзяцца ў такой жа сітуацыі, як і беларусы", - адзначыў Віталь Грыцэвіч.

Што датычыцца самастойных турыстаў, то яны, як правіла, звязваюцца непасрэдна з беларускімі пасольствамі за мяжой. Пры наяўнасці свабодных месцаў на чартарах для арганізаваных турыстаў самастойных падарожнікаў таксама бяруць на борт, удакладніў прадстаўнік Мінспорту.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі