Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
11 сакавіка 2022, 17:39

Дапамога па цяжарнасці і родах: перыяд налічэння і памер выплат

11 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны расказалі, як аформіць дапамогу па цяжарнасці і родах, паведамляе БЕЛТА.

Дапамога па цяжарнасці і родах належыць працуючым, самастойна ажыццяўляючым дзейнасць - пры ўмове выплаты ўзносаў у ФСАН, выконваючым работы па грамадзянска-прававых дагаворах, навучэнцам дзённай формы атрымання адукацыі, а таксама тым, хто атрымаў такую адукацыю, на працягу двух месяцаў пасля яе атрымання, праходзячым падрыхтоўку ў рэзідэнтуры ў вочнай форме, зарэгістраваным у якасці беспрацоўных.

Дапамога па цяжарнасці і родах назначаецца з 30 тыдняў цяжарнасці на 126 каляндарных дзён. У выпадку ўскладненых родаў, у тым ліку нараджэння дваіх і больш дзяцей, - на 140 дзён. Жанчынам, якія пастаянна пражываюць і працуюць на тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання, - з 27 тыдняў цяжарнасці на 146 дзён, у выпадку ўскладненых родаў, у тым ліку нараджэння дваіх і больш дзяцей, - на 160 дзён.

Для таго каб атрымаць дапамогу, неабходна прадставіць лісток непрацаздольнасці. Працуючым трэба звярнуцца па месцы работы (службы), самастойна ажыццяўляючым дзейнасць - у орган ФСАН па месцы рэгістрацыі, навучэнцам - па месцы вучобы, зарэгістраваным у якасці беспрацоўных - у службу занятасці па месцы рэгістрацыі.

Памер дапамогі для працуючых складае 100 працэнтаў сярэднядзённага заработку, для самастойна ажыццяўляючых дзейнасць - 100 працэнтаў сярэднядзённага даходу, для выконваючых работы па грамадзянска-прававых дагаворах - 100 працэнтаў сярэднядзённага ўзнагароджання, беспрацоўным - 100 працэнтаў дапамогі па беспрацоўі (але не ніжэй за мінімальны памер дапамогі), навучэнцам - 100 працэнтаў стыпендыі (але не ніжэй за мінімальны памер дапамогі).

У ведамстве адзначылі, што мінімальны памер дапамогі за каляндарны месяц устанаўліваецца ў памеры 50 працэнтаў найбольшай велічыні бюджэту пражытачнага мінімуму (БПМ) у сярэднім на душу насельніцтва, зацверджанага Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны, за два апошнія кварталы адносна кожнага месяца вызвалення ад работы або іншай дзейнасці ў адпаведнасці з лістком непрацаздольнасці.

Максімальны памер дапамогі па цяжарнасці і родах для працуючых за месяц па кожным месцы работы ўстанаўліваецца ў памеры трохкратнай велічыні сярэдняй заработнай платы работнікаў у рэспубліцы ў месяцы, што папярэднічае месяцу, у якім узнікла права на дапамогу.

Для самастойна ажыццяўляючых дзейнасць памер дапамогі не павінен перавышаць сумы абавязковых страхавых узносаў, выплачаных у ФСАН за перыяд, за які вызначаецца сярэднядзённы даход.

Для выконваючых работы па грамадзянска-прававых дагаворах ён не павінен перасягаць сумы абавязковых страхавых узносаў, выплачаных у ФСАН з узнагароджання, з якога вылічалася дапамога.

Звярнуцца за дапамогай трэба не пазней за шэсць месяцаў з першага дня вызвалення ад работы згодна з бальнічным.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі