9 лістапада, Быхаўскі раён /Кар. БЕЛТА/. Рэспубліканская добраахвотная акцыя "Дай лесу новае жыццё!" прадаўжае ісці па краіне. Сёння дапамогу ў пасадцы новага лесу лесаводам Быхаўскага раёна акажа прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка і дэлегацыя Саўміна, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Працаваць яны будуць на тэрыторыі Быхаўскага раёна. Менавіта гэты раён у перыяд летняй стыхіі стаў самым пацярпелым у Магілёўскай вобласці. Усяго ў рэгіёне ўраганныя вятры пашкодзілі больш за 7,6 тыс. га лясных насаджэнняў. З іх суцэльныя санітарныя высечкі склалі больш за 3,1 тыс. га. Усяго ў Быхаўскім раёне непагода пашкодзіла 5,1 тыс. га, дзе больш за 2 тыс. га - гэта суцэльныя санітарныя высечкі.
Новы лес дэлегацыя Саўміна на чале з Раманам Галоўчанкам высадзіць на ўчастку 2,2 га. Усяго высадзяць 12,2 тыс. сеянцаў бярозы і сасны.-0-