Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
21 сакавіка 2023, 13:42

Даніловіч: сусветныя працэсы патрабуюць узгаднення пазіцый перш за ўсё з Расіяй

21 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сучасныя сусветныя працэсы патрабуюць аператыўнага рэагавання і выпрацоўкі ўзгодненых пазіцый перш за ўсё з Расіяй. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА заявіў рэктар Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Вячаслаў Даніловіч перад сустрэчай з рэктарам Дыпламатычнай акадэміі МЗС Расіі Аляксандрам Якавенкам, якая праходзіць у ВНУ.

На сустрэчы абмяркоўваюцца перспектывы і напрамкі супрацоўніцтва ў падрыхтоўцы кадраў. "Для нас важна і каштоўна супрацоўніцтва з Дыпламатычнай акадэміяй, вопыт ВНУ для нас будзе, безумоўна, запатрабаваны. У нас ёсць шматлікія агульныя інтарэсы - гэта і правядзенне сумесных мерапрыемстваў, публікацыі артыкулаў у расійскіх і беларускіх часопісах. У Акадэміі кіравання магчыма правядзенне сумесных мерапрыемстваў у навуковым фармаце - канферэнцый, круглых сталоў па актуальнай праблематыцы. Але ж не сакрэт, што ў сучасным свеце адбываюцца складаныя працэсы, якія патрабуюць аператыўнага рэагавання і выпрацоўкі ўзгодненых пазіцый, перш за ўсё з Расіяй, з якой у нас Саюзная дзяржава", - сказаў Вячаслаў Даніловіч.

Рэктар Дыпламатычнай акадэміі МЗС Расіі адзначыў, што тэма ўзаемадзеяння дзвюх краін пастаянна абмяркоўваецца ў рамках сумесных пасяджэнняў калегій міністэрстваў замежных спраў Расіі і Беларусі. "Мы займаемся падрыхтоўкай паслоў, пастаянных прадстаўнікоў, генеральных консулаў, праводзім павышэнне кваліфікацыі ўсіх расійскіх дыпламатаў. Тым жа займаецца і Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце ў Беларусі. Таму агульныя інтарэсы відавочныя. Мы плануем і далей абмяркоўваць тэму ўзаемадзеяння, супрацоўніцтва і абмену вопытам. Такое супрацоўніцтва дасць нам усім веды, вопыт, навыкі, гэта значыць тое, з чым працуе дыпламат", - падкрэсліў Аляксандр Якавенка.

У час перагавораў бакі абмяркуюць узаемадзеянне ўстаноў адукацыі ў вучэбнай і навуковай дзейнасці, арганізацыю сумесных міжнародных канферэнцый і форумаў, рэалізацыю двухбаковых адукацыйных праграм і кароткатэрміновых стажыровак для падрыхтоўкі кадраў у сферы кіравання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі