Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
20 студзеня 2022, 12:07

Даніловіч: Беларусі і Кітаю ўдалося прайсці напоўнены маштабнымі сумеснымі праектамі шлях

20 студзеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларусі і Кітаю ўдалося прайсці насычаны і рэзультатыўны шлях, напоўнены маштабнымі сумеснымі праектамі. Важнасць гэтага адзначыў рэктар Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь Вячаслаў Даніловіч сёння на прэзентацыі манаграфіі Валерыя Мацэля "Беларусь - Кітай: 30 гадоў па шляху дружбы і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва", паведамляе БЕЛТА.

Рэктар звярнуў увагу, што 20 студзеня 1992 года, роўна 30 гадоў таму, у Пекіне ў ходзе візіту ў Кітай беларускай урадавай дэлегацыі было падпісана пагадненне аб устанаўленні дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Кітайскай Народнай Рэспублікай.

Да гэтай знамянальнай даты Акадэмія кіравання падрыхтавала манаграфію "Беларусь - Кітай: 30 гадоў па шляху дружбы і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва". Яе аўтар - загадчык кафедры міжнародных адносін Акадэміі кіравання, доктар гістарычных навук, прафесійны дыпламат, які доўгі час працаваў у Кітаі, Валерый Мацэль.

"Тры дзесяцігоддзі - кароткі па гістарычных мерках перыяд, аднак за гэты час Беларусі і Кітаю ўдалося прайсці надзвычайны, насычаны і рэзультатыўны шлях, падняць узровень двухбаковага супрацоўніцтва ад звычайнага статусу "адносін дружбы і супрацоўніцтва", замацаванага ў пагадненні аб устанаўленні дыпадносін, да высокай планкі "давернага ўсебаковага стратэгічнага партнёрства і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва", зафіксаванай у сумеснай дэкларацыі 29 верасня 2016 года, - сказаў кіраўнік ВНУ. - Адначасова 30-гадовы юбілей - важкая нагода ўспомніць гісторыю беларуска-кітайскіх сувязей, ацаніць дасягнутыя вынікі супрацоўніцтва і намеціць планы на перспектыву".

Ён падкрэсліў, што сферы прыкладання намаганняў Беларусі і Кітая становяцца ўсё шырэйшымі. З кожным годам набірае тэмп супрацоўніцтва рэгіёнаў дзвюх краін, умацоўваецца і пашыраецца ўзаемадзеянне бакоў у навукова-тэхнічнай, ваенна-тэхнічнай і гуманітарнай сферах. Паказчыкам дынамікі двухбаковага ўзаемадзеяння ў сферы адукацыі і турызму стаў рост экспарту адукацыйных і турыстычных паслуг Беларусі на кітайскі рынак.

"Нарастаючая дынаміка супрацоўніцтва ва ўсіх сферах беларуска-кітайскага стратэгічнага ўзаемадзеяння дала магчымасць кіраўнікам Беларусі і Кітая прыняць рашэнне аб павышэнні цяперашняга статусу двухбаковых сувязей да больш высокага ўзроўню - "жалезнага братэрства, узорнага ўсебаковага стратэгічнага супрацоўніцтва і ўсепагоднага партнёрства", - адзначыў рэктар Акадэміі кіравання.

Ён звярнуў увагу на актуальнасць і ўнікальнасць манаграфіі Валерыя Мацэля.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі