Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 1-4 чэрвеня зробіць дзяржаўны візіт у Манголію. Мінск і Улан-Батар раздзяляе амаль 7 тыс. км, але нашы краіны значна бліжэй адна да адной, чым можа здацца. У снежні 1991 года Манголія стала трэцяй па ліку краінай, якая прызнала незалежнасць і дзяржаўны суверэнітэт Беларусі. А праз месяц, у студзені 1992-га, паміж краінамі былі ўстаноўлены дыпламатычныя адносіны. Так, цяперашні прэзідэнцкі візіт першы ў гісторыі двухбаковых адносін, але на самай справе Аляксандр Лукашэнка ўжо наведваў Манголію, прычым у адзін з самых знакавых момантаў. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Манголіі Дзмітрый Гарэлік расказаў, як развіваецца супрацоўніцтва паміж краінамі і якія перспектывы адкрывае візіт беларускага лідара ва Улан-Батар.
- Дзмітрый Мікалаевіч, Прэзідэнт Беларусі ўпершыню наведвае Манголію з дзяржаўным візітам. Але, калі не памыляемся, Аляксандр Лукашэнка раней ужо бываў ва Улан-Батары?
- Так, ён наведваў Манголію яшчэ ў дэпутацкія гады. У студзені 1992 года з візітам ва Улан-Батар, вяртаючыся з Кітая, прыбыў прэм'ер-міністр Беларусі Вячаслаў Кебіч. У складзе дэлегацыі тады знаходзіўся і Аляксандр Лукашэнка. Дарэчы, менавіта ў гэты момант і былі ўстаноўлены дыпламатычныя адносіны паміж нашымі краінамі.
Але ў статусе Прэзідэнта Аляксандр Лукашэнка ў гэтым годзе наведвае Манголію ўпершыню.
Кіраўніка беларускай дзяржавы ў Манголіі чакаюць з нецярплівасцю, і гэтай падзеі ў краіне надаюць вялікае значэнне. Як расказалі ў пасольстве, Прэзідэнт Ухнаагійн Хурэлсух трымае падрыхтоўку візіту на асабістым кантролі. І нездарма: у снежні на палях кліматычнага саміту ў Дубаі ён нагадаў Аляксандру Лукашэнку, што чакае яго ў госці, а значыць, трэба трымаць марку.
У сакавіку разам з прадстаўнічай дэлегацыяй Улан-Батар наведаў міністр замежных спраў Сяргей Алейнік. У час сустрэчы з мангольскім лідарам ён перадаў яму пасланне ад Аляксандра Лукашэнкі, у якім кіраўнік дзяржавы пацвердзіў гатоўнасць наведаць Манголію і выказаў надзею на змястоўнае напаўненне свайго візіту.
- Як усе гэтыя гады развіваліся адносіны паміж нашымі краінамі?
- Калі гаварыць аб эканоміцы, то нашы адносіны актывізаваліся ў 2013 годзе - пасля візіту прэм'ер-міністра Міхаіла Мясніковіча. У 2014 годзе тут адкрылася наша пасольства. З гэтага часу эканамічныя адносіны пачалі паступальна развівацца. Упершыню пасля распаду Савецкага Саюза мы аднавілі пастаўкі нашых кар'ерных самазвалаў. Пашыралася наменклатура пастаўляемых тавараў (ад прадуктаў харчавання да сельскагаспадарчай і пасажырскай тэхнікі), павялічваўся наш экспарт.
Беларусь і Манголія таксама стараліся падтрымліваць адносіны і на палітычным узроўні. Аляксандр Лукашэнка сустракаўся з прэзідэнтамі Цахіягійн Элбэгдоржам на самітах ШАС і БРІКС у ліпені 2015 года ва Уфе і Халтмаагійн Батулгой на саміце ШАС у чэрвені 2018 года ў Ціндаа.
У 2019 годзе паміж нашымі краінамі было заключана міжурадавае генеральнае пагадненне аб прадастаўленні экспартнага крэдыту, і нашы пастаўкі ў Манголію прыкметна прыраслі: у 2020 годзе экспарт вырас да $50 млн. Цяпер мы зноў прапрацоўваем новыя інструменты падтрымкі экспарту, ідуць перагаворы. Разлічваем, што візіт кіраўніка дзяржавы надасць імпульс нашаму супрацоўніцтву.
Пад візіт ідзе мабілізацыя ўсіх рэсурсаў, падрыхтаваны вельмі добрыя кантракты. Цяпер вырашаецца самае галоўнае - пытанне фінансавання.
Самая актуальная задача для Манголіі цяпер - развіццё аграпрамысловага сектара. Краіна, па заявах мясцовых чыноўнікаў, мае намер ажыццявіць рэвалюцыю (у добрым сэнсе слова) у сельскай гаспадарцы, і вопыт Беларусі ёй вельмі імпануе. У першую чаргу ў Манголіі плануюць мадэрнізаваць жывёлагадоўчую галіну. А для гэтага неабходна тэхніка, новыя фермы і комплексы.
Галіновыя міністэрствы падрыхтавалі дарожную карту па развіцці супрацоўніцтва ў сельскай гаспадарцы, там прапісаны праекты і крокі па іх рэалізацыі.
- Па тэрыторыі Манголія дзяржава немаленькая, аднак па колькасці насельніцтва - зусім невялікая. Улічваючы, што два яе суседы - гіганцкія Расія і Кітай, нам дакладна знойдзецца месца ў гэтай краіне?
- Так, ёмістасць рынку тут адносна невялікая. Але сярод краін далёкай дугі мы выглядаем вельмі ўпэўнена. Давайце паглядзім на патрэбнасці Манголіі. Сёння яна мае патрэбу ў чыгуначных саставах, пажарнай тэхніцы і самазвалах. І гэта толькі некалькі пазіцый, якія могуць значна павялічыць наш тавараабарот (за апошнія тры-чатыры гады колькасць таварных пазіцый вагалася ад 100 да 160).
Нас цікавіць і стварэнне сумесных зборачных вытворчасцей. Пастаўкі тавараў - гэта самае простае, што можа быць. Бо калі ў краіне асвойваецца вытворчасць неабходнай тэхнікі, то мясцовыя жыхары выбіраюць яе.
У Агенцтве па надзвычайных сітуацыях Манголіі беларуская спецтэхніка ўжо даўно стаіць на баявым дзяжурстве. Мангольскія ратавальнікі выкарыстоўваюць у сваёй рабоце і тэхнічныя сродкі з Беларусі. Вопытам эксплуатацыі яны задаволены. Дзякуючы рабоце беларускай тэхнікі ўжо выратавана больш як 13 тыс. чалавек і прадухілена маёмаснага ўрону на суму звыш $20 млн.
- А што мы імпартуем з Манголіі?
- Імпарт з Манголіі дастаткова сціплы. Мы зацікаўлены ў пастаўках традыцыйнай сыравіны: кашаміру, воўны, скуры. У нас былі прапановы адкрыць у Мінску магазін кашаміравых вырабаў з Манголіі: яна славіцца сваімі вытворчасцямі.
- Калі падводзіць вынікі: чаму Манголія і чаму менавіта цяпер?
- Рыхтавацца да цяперашняга візіту кіраўніка дзяржавы мы пачалі яшчэ ў мінулым годзе, калі атрымалі запрашэнне ад мангольскага боку. Таму гаварыць, што гэта пазапланавы візіт, нельга.
А чаму Манголія: я памятаю, калі пры назначэнні мяне паслом Прэзідэнт гаварыў, што трэба працаваць не толькі з вялікімі краінамі, гандляваць трэба з усімі. Тым больш у нас з Манголіяй ніколі не было рознагалоссяў, мы заўсёды добра ставіліся адзін да аднаго.
Беларусь і Манголія рыхтуюцца падпісаць дагавор аб дружбе і супрацоўніцтве. Ён стане асноўным дакументам у двухбаковых адносінах. Дарэчы, супрацоўніцтва паміж краінамі значна шырэй за эканоміку. Намечаны таксама праекты ў гуманітарнай, культурнай сферах, у галіне спорту і турызму.-0-

Беларускія трактары актыўна выкарыстоўваліся ў Манголіі яшчэ з савецкіх часоў. Не выключана, што бакі арганізуюць сумесную вытворчасць сельскагаспадарчай тэхнікі для наступнага аснашчэння мангольскіх гаспадарак. Мангольскія вытворцы, дарэчы, выкарыстоўваюць беларускае сухое малако для вытворчасці малочнай прадукцыі і беларускі солад для вытворчасці піва.