ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 21 чэрвеня 2021
Мінск Воблачна з праясненнямі +24°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
10 чэрвеня 2021, 15:31

Дакументы ў прафесійна-тэхнічныя ўстановы адукацыі можна падаваць з 15 чэрвеня

Фота з архіва
Фота з архіва

10 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Падаць дакументы ў прафесійна-тэхнічныя ўстановы адукацыі можна будзе з 15 чэрвеня, паведаміла сёння журналістам начальнік упраўлення прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі Міністэрства адукацыі Аляксандра Пятрова, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Уступная кампанія ў прафесійна-тэхнічныя ўстановы адукацыі стартуе 15 чэрвеня і прадоўжыцца да 20 жніўня. Прыёмная кампанія ў сярэднія спецыяльныя ўстановы пачнецца 20 ліпеня", - сказала Аляксандра Пятрова.

Прыём дакументаў будуць весці 109 устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі, у тым ліку 8 прыватнай формы ўласнасці. "Акрамя таго, дзверы для абітурыентаў адкрыюць 83 установы іншых тыпаў, напрыклад гімназіі-каледжы і вучылішчы алімпійскага рэзерву. У краіне таксама працуе 125 прафесійна-тэхнічных устаноў адукацыі і 41 установа адукацыі іншых тыпаў - каледжы, філіялы ВНУ, дзе можна атрымаць прафадукацыю", - расказала яна.

Для атрымання сярэдняй спецыяльнай адукацыі плануецца прыняць 39,6 тыс. чалавек, з іх на бюджэт - 25,8 тыс. "На бюджэтную форму дакументы будуць прымацца на аснове агульнай базавай адукацыі па 3 жніўня, на платную - па 14 жніўня. Уступныя іспыты пройдуць з 4 па 8 жніўня для ўсіх, хто паступае на аснове дзевяці класаў. Залічэнне на навучанне за кошт сродкаў бюджэту адбудзецца па 10 жніўня, на платнай аснове - па 16 жніўня", - падкрэсліла Аляксандра Пятрова.

Акрамя таго, выпускнікі сярэдніх школ, якія не паступілі на конкурснай аснове ў ВНУ, могуць трапіць у сярэднія спецыяльныя ўстановы адукацыі. "Тэрмін залічэння там - да 18 жніўня. Тэрмін прыёму на платнай аснове для 11-класнікаў - з 20 ліпеня па 17 жніўня", - дадала начальнік упраўлення.

"У сярэднія спецыяльныя ўстановы адукацыі прымаюць на аснове агульнай базавай адукацыі па конкурсе дакументаў аб агульнай базавай адукацыі. 11-класнікі павінны даць яшчэ і сертыфікаты аб цэнтралізаваным тэсціраванні. Там, дзе конкурс у мінулым годзе складаў 1,5 чалавека на спецыяльнасць, замест рэзультатаў ЦТ абітурыентаў будуць залічваць на аснове дакумента аб агульнай сярэдняй адукацыі. Гэта ж умова распаўсюджваецца на тых, хто паступае на аснове прафесійна-тэхнічнай адукацыі", - звярнула ўвагу Аляксандра Пятрова.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі