24 ліпеня, Светлагорск /Кар. БЕЛТА/. Упаўнаважаны прадстаўнік кіраўніка дзяржавы па Гомельскай вобласці - кіраўнік спраў Прэзідэнта Юрый Назараў даручыў да канца тыдня канчаткова вызначыць дакладныя маштабы пашкоджання лесафонду, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Штаб па пытаннях ліквідацыі наступстваў стыхіі 14 ліпеня ў лясным фондзе праходзіць сёння на базе Светлагорскага раёна. Прадстаўнікі розных сфер дакладваюць упаўнаважанаму прадстаўніку кіраўніка дзяржавы па Гомельскай вобласці - кіраўніку спраў Прэзідэнта Беларусі і памочніку Прэзідэнта - інспектару па Гомельскай вобласці Юрыю Горлаву аб праведзенай рабоце, агучаны таксама праблемныя пытанні, вызначаны тэрміны іх вырашэння.
Паводле аператыўнай інфармацыі міністра лясной гаспадаркі Аляксандра Куліка на раніцу 24 ліпеня, у лесафондзе пацярпела каля 33,3 тыс. га насаджэнняў, з іх больш як 13,8 тыс. га патрабуюць правядзення суцэльных санітарных высечак.
Так, у Гомельскай вобласці найбольшы ўдар стыхіі прыпаў на Васілевіцкі, Рэчыцкі, Жлобінскі, Калінкавіцкі, Светлагорскі, Мазырскі лясгасы.
Юрый Назараў паставіў шэраг задач з канкрэтнымі тэрмінамі. У прыватнасці, да канца тыдня неабходна ацаніць маштабы і назваць канчатковыя даныя па пашкоджаннях у лясным фондзе. "Да канца тыдня павінна быць дакладная ліча. Для гэтага прыцягвайце неабходныя сілы і сродкі, каб мець дакладнае разуменне па аб'ёмах работ і нарыхтовак", - падкрэсліў Юрый Назараў. Для гэтых мэт у лясной гаспадарцы задзейнічаюць квадракоптары, праводзіцца ацэнка непасрэдна пры абходзе тэрыторый леснікамі.
Таксама ўпаўнаважаны прадстаўнік кіраўніка дзяржавы па Гомельскай вобласці - кіраўнік спраў Прэзідэнта Беларусі ўдакладніў, ці дастаткова сіл і сродкаў для ліквідацыі наступстваў стыхіі і нарыхтоўкі драўніны. Пры гэтым Юрый Назараў акцэнтаваў увагу на выкананні аховы працы, забеспячэнні пажарнай і дарожнай бяспекі на месцах работ.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 23 ліпеня падпісаў распараджэнне аб устараненні наступстваў небяспечных метэаралагічных з'яў. Гэты дакумент падрыхтаваны па выніках праведзенай кіраўніком дзяржавы 19 ліпеня селектарнай нарады, на якой дэталёва абмяркоўваліся пытанні пераадолення наступстваў стыхіі, якая закранула шэраг рэгіёнаў краіны. Так, міністэрствам лясной гаспадаркі, прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, адукацыі, а таксама Кіраўніцтву справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі даручана завяршыць работу па ачыстцы даступных лясных насаджэнняў ад бураломных дрэў і іх частак, якія ўтварыліся ў выніку небяспечных метэаралагічных з'яў у ліпені 2024 года. Пры гэтым суцэльныя санітарныя высечкі неабходна завяршыць да 1 лістапада, выбарачныя санітарныя высечкі і прыбіранне захламленасці - да 31 снежня.

Сітуацыя па ліквідацыі наступстваў і аднаўленні аб'ектаў і тэрыторый пасля стыхіі застаецца на асабістым кантролі кіраўніка дзяржавы.-0-
Фота Сяргея Халадзіліна