Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
17 студзеня 2022, 10:09

ДАІ заклікае вадзіцеляў і пешаходаў быць вельмі асцярожнымі

17 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзяржаўтаінспекцыя заклікае вадзіцеляў і пешаходаў быць вельмі асцярожнымі на дарозе, паведамілі БЕЛТА ва УДАІ ГУУС Мінскага гарвыканкама.

"Сёння ў Мінску чакаюцца ападкі ў выглядзе снегу і дажджу. Яны будуць суправаджацца ваганнямі тэмпературы паветра ў раёне нуля градусаў. Галоўная небяспека змены тэмпературы з адлігі на замаразкі і наадварот у тым, што ствараюцца спрыяльныя ўмовы для ўзнікнення галалёдзіцы", - расказалі ва УДАІ.

У сувязі з гэтым сталічная Дзяржаўтаінспекцыя звяртае ўвагу ўсіх удзельнікаў дарожнага руху на няўхільнае выкананне ПДР.

Супрацоўнікі ДАІ мабілізавалі сілы на кругласутачны маніторынг сітуацыі на дарогах. Таксама інспектары арыентаваны на аказанне дапамогі ўсім удзельнікам дарожнага руху, якія трапілі ў складаную сітуацыю.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі