Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
21 студзеня 2021, 11:54

ДАІ заклікае вадзіцеляў быць асцярожнымі на дарогах у сувязі з пацяпленнем

21 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзяржаўтаінспекцыя заклікае вадзіцеляў быць максімальна асцярожнымі і разважлівымі пры кіраванні аўтамабілем у сувязі з пацяпленнем. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ва Упраўленні ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.

"Пры плюсавых тэмпературах снег ператварае праезную частку дарогі ў кашу, значна змяншаючы счапленне колаў з дарожным пакрыццём і павялічваючы тармазны шлях, таму рухацца ў такіх умовах неабходна асцярожна, а таксама не трэба забываць пра дыстанцыю. Акрамя таго, неабходна зніжаць скорасць руху", - расказалі ў ведамстве.

Дзяржаўтаінспекцыя нагадала, што пешаходам трэба быць асабліва ўважлівымі пры пераходзе праезнай часткі. Важна быць прадказальным на дарозе, а ў цёмны час сутак, каб стаць больш прыкметным, выкарыстоўваць святловяртальныя элементы.

У горадзе прадаўжаецца прыбіранне вулічна-дарожнай сеткі, таму аўтаўладальнікаў просяць не паркавацца каля краю праезнай часткі.

У сваю чаргу экіпажы ДАІ арыентаваны на аказанне дапамогі грамадзянам, якія апынуліся ў складанай сітуацыі на дарозе. У выпадку ўзнікнення праблемных сітуацый трэба званіць па нумары 102.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі