ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 21 студзеня 2022
Мінск -4°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
09 снежня 2021, 12:45

ДАІ заклікае ўдзельнікаў руху паведамляць аб неспрыяльных дарожных умовах

Фота з архіва
Фота з архіва

9 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзяржаўтаінспекцыя заклікае ўдзельнікаў руху паведамляць аб неспрыяльных дарожных умовах. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам старшы інспектар па асаблівых даручэннях аддзела арганізацыі дарожнага руху і дарожнай інспекцыі УДАІ МУС Вадзім Філончык, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Своечасовае рэагаванне залежыць ад своечасовага атрымання інфармацыі. Мы заклікаем удзельнікаў дарожнага руху паведамляць аб тых ці іншых неспрыяльных дарожных умовах, напрыклад аб слізкім пакрыцці, нерасчышчаным тратуары або няспраўнасці асвятлення. Для гэтага можна пазваніць па тэлефоне дарожнай службы 125, тэлефоне тэрытарыяльнага органа ўнутраных спраў або 102", - сказаў Вадзім Філончык.

Паводле яго слоў, прыняцце своечасовых мер на падрыхтоўчым этапе, як паказвае практыка, зніжае верагоднасць учынення ДТЗ і траўміравання пешаходаў з-за неспрыяльных дарожных умоў.

"Штогод супрацоўнікі тэрытарыяльных органаў у кастрычніку-лістападзе праводзяць мэтавае абследаванне вуліц і дарог, каб вывучыць іх стан і спраўнасць асвятлення. Вывучаюць падрыхтоўку прадпрыемстваў і арганізацый дарожнай і камунальнай гаспадарак да выканання тэхналогій зімовага ўтрымання. Асаблівую ўвагу ўдзяляюць падрыхтоўцы тэхнікі і нарыхтоўцы процігалалёдных матэрыялаў", - адзначыў старшы інспектар.

Кантроль за станам дарог у зімовы перыяд праваахоўнікі вядуць штодзень. Па выніках праведзеных абследаванняў адказным асобам камунальных арганізацый выдаюцца прадпісанні на ўстараненне недахопаў. Па фактах, звязаных з правіламі ўтрымання вуліц і дарог, у мясцовыя выканаўчыя органы накіроўваецца адпаведная інфармацыя аб прыняцці дадатковых мер.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі