Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
30 лістапада 2021, 10:25

ДАІ заклікае быць вельмі ўважлівымі ў складаных умовах надвор'я

30 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзяржаўтаінспекцыя заклікае ўсіх удзельнікаў дарожнага руху быць вельмі ўважлівымі ў складаных умовах надвор'я, у прыватнасці, пры галалёдзе. Такая інфармацыя размешчана ў Telegram-канале УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама, паведамляе БЕЛТА.

Пры планаванні паездак вадзіцелі павінны ўлічваць надвор'е, стан свайго транспартнага сродку і ўласныя навыкі ваджэння ў зімовых умовах. У галалёд асноўная частка аварый здараецца менавіта на паваротах. Каб бяспечна праехаць паварот, неабходна загадзя знізіць скорасць, пазбягаць рэзкіх маніпуляцый.

Вадзіцелям трэба захоўваць дыстанцыю, асабліва пры галалёдзе. Дыстанцыю неабходна павялічваць, і яна павінна быць большай у 2-3 разы, чым пры яздзе ў летні перыяд. У галалёд тармазны шлях значна павялічваецца. Акрамя таго, неабходна правільна праязджаць пешаходны пераход. У галалёд ёсць рызыка, што перад пешаходам вадзіцель не паспее затармазіць. Каб гэтага не здарылася, рэкамендуецца загадзя знізіць скорасць перад пешаходным пераходам, нават калі на ім нікога няма.

Пешаходам перасякаць дарогу трэба толькі ва ўстаноўленых месцах. Катэгарычна забараняецца перабягаць праезную частку: гэта можа прывесці да падзення. Нават на рэгулюемых пераходах нельга пачынаць рух, пакуль усе аўтамабілі не спыняцца. У цёмны час сутак не трэба забываць пра выкарыстанне святловяртальных элементаў.

Як дапоўнілі ва УДАІ УУС Мінаблвыканкама, цяпер на тэрыторыі сталічнай вобласці назіраюцца неспрыяльныя ўмовы надвор'я ў выглядзе снегу і моцнага ветру, месцамі на дарогах галалёдзіца.

"Дзяржаўтаінспекцыя Мінскай вобласці заклікае ўдзельнікаў дарожнага руху быць вельмі ўважлівымі, - сказалі ў ДАІ. - Пазбягаць рэзкіх тармажэнняў і такога небяспечнага манеўру, як абгон, абдумваць кожнае сваё дзеянне за рулём. Асабліва быць уважлівымі на мастах, пуцеправодах, закругленнях, спусках і пад'ёмах дарог. Ва ўмовах недастатковай бачнасці дарогі неабходна рухацца з уключаным блізкім святлом фар і процітуманнымі фарамі".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі