Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
12 лютага 2019, 15:32

ДАІ ўзмоцніць кантроль за бяспекай пешаходаў на дарогах 15-24 лютага

12 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэспубліканская акцыя ДАІ "Зробім дарогу бяспечнай!" пройдзе ў Беларусі 15-24 лютага, паведаміла БЕЛТА старшы інспектар па асаблівых даручэннях УДАІ МУС Беларусі Ганна Банадык.

"Для мінімізацыі негатыўных тэндэнцый і папярэджання траўматызму ўдзельнікаў дарожнага руху з 15 па 24 лютага Дзяржаўтаінспекцыя правядзе рэспубліканскую прафілактычную акцыю "Зробім дарогу бяспечнай!". Прафілактычныя мерапрыемствы прызначаны чарговы раз звярнуць увагу пешаходаў, веласіпедыстаў і возчыкаў на неабходнасць няўхільнага выканання правіл бяспечных паводзін на дарозе", - праінфармавала Ганна Банадык.

ДАІ арганізуе шырокую інфармацыйна-растлумачальную работу ў працоўных калектывах і ўстановах адукацыі. Інспектары нагадаюць аб прычынах і наступствах ДТЗ з удзельнікамі дарожнага руху, аб правілах бяспечных паводзін на дарозе і пешаходных пераходах. "Запланавана правядзенне рэйдаў з прыцягненнем супрацоўнікаў усёй міліцыі грамадскай бяспекі. У "час пік" і ў цёмны час сутак будуць адпрацоўвацца нерэгулюемыя пешаходныя пераходы і аварыйна-небяспечныя ўчасткі дарог. Маршруты патрулявання нарадаў ДПС ДАІ будуць перагледжаны - іх перанясуць да месцаў масавага перамяшчэння пешаходаў, а таксама ўчасткаў дарог і вуліц, дзе часта адбываюцца аварыі з іх удзелам", - расказала Ганна Банадык.

Акрамя таго, супрацоўнікі міліцыі ўзмоцняць кантроль за станам вулічна-дарожнай сеткі, своечасовай ачысткай камунальнымі службамі тратуараў, абочын і падыходаў да пешаходных пераходаў ад снегу і наледзі. "Будуць абследаваны аварыйна-небяспечныя ўчасткі на прадмет іх асветленасці і наяўнасці неабходных тэхнічных сродкаў арганізацыі руху. Пад пільнай увагай ДАІ будуць не толькі пешаходы-парушальнікі, але і вадзіцелі, якія не выконваюць правілы праезду пешаходных пераходаў", - адзначыла прадстаўнік ДАІ.

У студзені ў Беларусі здарылася 115 аварый з удзелам удзельнікаў дарожнага руху - пешаходаў, веласіпедыстаў і возчыкаў. У гэтых ДТЗ 17 чалавек загінулі і 102 атрымалі траўмы. Больш за 80 працэнтаў (14 з 17) загінулых атрымалі смяротныя траўмы ў цёмны час сутак.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі