Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
15 жніўня 2019, 13:00

ДАІ ўзмоцніць кантроль за бяспечнай перавозкай дзяцей 18-24 жніўня

15 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэспубліканская прафілактычная акцыя ДАІ па кантролі за бяспечнай перавозкай дзяцей "Маленькі пасажыр - вялікая адказнасць!" пройдзе ў Беларусі 18-24 жніўня. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ва УДАІ МУС.

У час акцыі інспектары нагадаюць дарослым аб правілах бяспечнай перавозкі дзяцей і адказнасці за парушэнні. Вадзіцелям раскажуць аб выкарыстанні рамянёў бяспекі і дзіцячых утрымліваючых устройстваў, а таксама прычынах і наступствах траўматызму юных пасажыраў. Супрацоўнікі ДАІ пракантралююць, наколькі аўтааматары выконваюць правілы перавозкі дзяцей і скорасныя рэжымы. Акрамя таго, перад пачаткам навучальнага года Дзяржаўтаінспекцыя ацэніць стан школьных аўтобусаў і бяспеку іх маршрутаў, праверыць, ці ліквідаваны выяўленыя раней недахопы вулічна-дарожнай сеткі каля ўстаноў адукацыі.

"Штогод у жніўні павялічваецца колькасць ДТЗ з удзелам непаўналетніх пасажыраў. Гэта абумоўлена масавай перавозкай дзяцей з месцаў адпачынку і аздараўлення. Невыкананне пры гэтым элементарных мер бяспекі (невыкарыстанне дзіцячых утрымліваючых устройстваў, рамянёў бяспекі, перавозка дзяцей да 12 гадоў на матацыклах і мапедах) прыводзіць да гібелі і траўміравання непаўналетніх", - канстатавалі ва УДАІ МУС. За сем месяцаў бягучага года на дарогах краіны ў ДТЗ загінулі дзевяць і атрымалі траўмы 76 дзяцей-пасажыраў. Пры гэтым 40 працэнтаў непаўналетніх перавозіліся з парушэннем правіл.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі