Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

ДАІ ўзмоцніць кантроль на дарогах у гэтыя выхадныя

Грамадства 09.08.2019 | 13:49
Фота з архіва
Фота з архіва

9 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У гэтыя выхадныя дні Дзяржаўтаінспекцыя ў мэтах забеспячэння бяспекі дарожнага руху ўзмоцніць кантроль за выкананнем ПДР як вадзіцелямі, так і пешаходамі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ва УДАІ МУС.

Супрацоўнікі ДПС арыентаваны на выяўленне п'яных аўтааматараў, тых, хто не выконвае скорасныя рэжымы, правілы абгону і праезду пешаходных пераходаў. "У сферы асаблівай увагі інспектараў будуць і парушэнні правіл выкарыстання моташлемаў, рамянёў бяспекі, святловяртальных элементаў", - дадалі ва УДАІ МУС.

У Дзяржаўтаінспекцыі нагадалі, што па 17 жніўня ў краіне праходзіць агульнарэспубліканская дэкада "Дзяржтэхагляд". У час акцыі праводзяцца рэйды па выяўленні сярод іншых парушэнняў фактаў эксплуатацыі транспартных сродкаў без тэхагляду, падробленых адзнак аб тым, што ён пройдзены. Акрамя таго, праваахоўнікі аналізуюць, як часта службовыя асобы арганізацый і індывідуальныя прадпрымальнікі дапускаюць да ўдзелу ў дарожным руху транспарт без тэхагляду.

У Беларусі ў 2018 годзе на 13 працэнтаў вырасла колькасць ДТЗ, прычынай якіх сталі тэхнічныя няспраўнасці. Павялічылася колькасць загінулых і пацярпелых у такіх аварыях - на 67 працэнтаў і 74 працэнты адпаведна. Між тым статыстыка УП "Белтэхагляд" за 7 месяцаў бягучага года сведчыць аб тым, што колькасць выдадзеных дазволаў на допуск транспартных сродкаў да ўдзелу ў дарожным руху скарацілася на 8,3 працэнта адносна аналагічнага перыяду мінулага года.

Акрамя таго, ва УДАІ МУС расказалі, што ў мінулым годзе 96 чалавек па 10 і больш разоў прыцягваліся да адказнасці за адсутнасць тэхагляду. З улікам таго, што мінімальны штраф за паўторнае парушэнне складае 2 базавыя велічыні (1 БВ складае Br25,5), гэтым злосным парушальнікам было б матэрыяльна больш выгадна своечасова прайсці тэхагляд, адзначылі ў ведамстве.

Своеасаблівым рэкардсменам стаў 39-гадовы жыхар Віцебскай вобласці, які на працягу года 17 разоў прыцягваўся да адказнасці па ч. 9 арт. 18.12 КоАП і заплаціў больш за Br1,2 тыс. штрафаў.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Беларусь у рэйтынгу дзяржаў па індэксе развіцця чалавека Штогадовыя глабальныя даклады аб чалавечым развіцці публікуюцца ПРААН з 1990 года.