ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 28 лістапада 2023
Мінск Суцэльная воблачнасць -8°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
21 верасня 2023, 16:11

ДАІ ў пятніцу і выхадныя забяспечыць дадатковую бяспеку пешаходаў і веласіпедыстаў

Фота з архіва
Фота з архіва

21 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У пятніцу і выхадныя ДАІ прыме дадатковыя меры па забеспячэнні бяспекі слабаабароненых удзельнікаў дарожнага руху. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў галоўным упраўленні ДАІ МУС.

Асаблівую ўвагу вартавыя дарог удзеляць папярэджанню ДТЗ са слабаабароненымі ўдзельнікамі дарожнага руху ў цёмны час сутак. Інспектары таксама будуць спыняць грубыя парушэнні ПДР, у тым ліку выяўляць нецвярозых вадзіцеляў і пешаходаў.

У пятніцу і выхадныя таксама запланавана адпрацоўка аварыйна небяспечных участкаў дарог Клецкага, Капыльскага і Нясвіжскага раёнаў. Рэйдавыя групы спецпадраздзялення ДПС "Страла" МУС накіруюцца ў раёны Брэсцкай вобласці з найбольш напружанай дарожнай абстаноўкай.

ДАІ заклікае пешаходаў і веласіпедыстаў няўхільна выконваць правілы бяспечных паводзін на дарозе. Пры руху па абочыне або краі праезнай часткі ў цемнаце неабходна выкарыстоўваць святловяртальныя элементы і адзенне павышанай бачнасці.

Вадзіцелі павінны быць вельмі ўважлівымі і асцярожнымі ў цёмны час сутак. Асаблівую ўвагу трэба праявіць за горадам, паколькі на дарогу могуць выходзіць дзікія жывёлы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі