
Фота з архіва
12 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзяржаўтаінспекцыя рэкамендуе ўдзельнікам дарожнага руху ва ўмовах галалёду праяўляць павышаную ўвагу і асцярожнасць, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на УДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама.
Аўтамабілістам неабходна выбіраць бяспечную скорасць руху, да мінімуму зніжаючы яе пры пад’ездзе да пешаходных пераходаў, прыпынкаў грамадскага транспарту і скрыжаванняў. ДАІ раіць вадзіцелям павялічваць дыстанцыю і бакавы інтэрвал, адмовіцца ад абгонаў і рызыкоўных манеўраў.
Пешаходы ж павінны пераходзіць дарогу толькі ва ўстаноўленых месцах, папярэдне пераканаўшыся ў бяспецы, а таксама звяртаць увагу на магчымае абледзяненне тратуараў і акуратна набліжацца да краю праезнай часткі, быць асцярожнымі пры яе перасячэнні.-0-