Фота з архіва
4 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзяржаўтаінспекцыя ў час канікулаў заклікае бацькоў нагадваць дзецям правілы паводзін на дарозе. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў галоўным упраўленні ДАІ МУС.
У сувязі з пачаткам летніх канікулаў Дзяржаўтаінспекцыя рэкамендуе бацькам паўтарыць з юнымі пешаходамі і веласіпедыстамі правілы бяспечных паводзін, асабліва ў дварах і на пешаходных пераходах, абмеркаваць патэнцыяльную небяспеку і сачыць за выкананнем ПДР. "Дзіця павінна цвёрда ведаць, што праезная частка - небяспечная зона. Край тратуара - мяжа, якую можна перасякаць толькі пасля пэўнага алгарытму дзеянняў: спыніўся, паглядзеў па баках, пераканаўся, што вадзіцелі цябе заўважылі і прапускаюць, толькі потым пайшоў па пераходзе", - падкрэслілі праваахоўнікі.
Павышаная ўвага патрабуецца ад вадзіцеляў у дварах. З-за любога аўтамабіля, які стаіць, або дрэва можа выбегчы дзіця. Дзяцей трэба вучыць спачатку выглядваць з-за перашкоды, каб пераканацца ў бяспецы, і толькі потым ісці. Неабходна памятаць, што дзеці малодшыя за 14 гадоў могуць выкарыстоўваць сродкі персанальнай мабільнасці толькі ў жылых і пешаходных зонах, а на веласіпедзе да гэтага ўзросту не могуць з'яўляцца на дарозе без суправаджэння дарослых. Для бяспечнага перасячэння праезнай часткі лепш спешыцца і спакойным крокам пераадолець пешаходны пераход.
"Важная задача дарослых - кантроль за дзецьмі. Выключыце доступ падлеткаў да ключоў ад аўтамабіляў, матацыклаў і мапедаў. Ваш штодзённы напамін і асабісты прыклад бяспечных паводзін дапамогуць зберагчы дзяцей ад бяды", - рэзюмавалі вартавыя дарог.-0-