ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 29 ліпеня 2021
Мінск Малавоблачна +18°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
21 чэрвеня 2021, 15:22

ДАІ рэкамендуе вадзіцелям адмовіцца ад далёкіх паездак у гарачыню

Фота з архіва
Фота з архіва

21 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзяржаўтаінспекцыя рэкамендуе вадзіцелям у гарачыню па магчымасці адмовіцца ад далёкіх паездак, паведаміла БЕЛТА дзяржаўтаінспектар АДАІ Партызанскага РУУС Мінска Ганна Ціхановіч.

"Паводле прагнозаў сіноптыкаў, у бліжэйшыя дні па ўсёй рэспубліцы чакаецца гарачае надвор'е. У спёку вадзіцелі хутчэй стамляюцца, іх увага рассейваецца, а рэакцыя значна пагаршаецца. У многіх людзей з'яўляецца вяласць, санлівасць. Не варта забываць і пра тое, што гарачыня можа справакаваць абвастрэнне розных хранічных захворванняў, моцныя галаўныя болі, агульнае пагаршэнне самаадчування. Гэта ў сваю чаргу ўплывае на ваджэнне аўтамабіля, павышаецца верагоднасць дарожна-транспартных здарэнняў. Дзяржаўтаінспекцыя рэкамендуе вадзіцелям па магчымасці адмовіцца ад далёкіх паездак, асабліва калі адсутнічае або няспраўны кандыцыянер", - расказалі ў ДАІ.

Стомленасць або санлівасць звязаны з шэрагам фактараў, такіх як язда на вялікія адлегласці, адсутнасць сну і парушэнне сутачных рытмаў. Да фактараў, якія істотна павышаюць рызыку ДТЗ са смяротным зыходам або сур'ёзнымі траўмамі, адносяцца: ваджэнне ў стане санлівасці, ваджэнне пасля пяці гадзін сну, кіраванне ў перыяд з 2.00 да 5.00.

"Адзін з найбольш дзейсных спосабаў узбадзёрыцца за рулём - гэта частыя кароткія прыпынкі. Адпраўляючыся ў дарогу абавязкова неабходна ўзяць з сабой пітную ваду, праверыць у аптэчцы наяўнасць неабходных лякарстваў, а таксама спраўнага вогнетушыцеля ў аўтамабілі. Пры першых сімптомах недамагання неабходна спыніцца ў цені. Ні ў якім разе не пакідайце дзяцей і дамашніх гадаванцаў адных у аўтамабілі. Памятайце, што паездка павінна быць бяспечнай", - дадалі ў ДАІ.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі