Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
07 кастрычніка 2022, 09:01

ДАІ рэкамендуе на мокрай дарозе захоўваць бяспечны скорасны рэжым і дыстанцыю

7 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ДАІ рэкамендуе на мокрай дарозе выконваць бяспечны скорасны рэжым і дыстанцыю. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ва УУС Мінаблвыканкама.

"У сувязі з дажджлівым надвор'ем і туманамі вадзіцелям неабходна быць асабліва ўважлівымі і асцярожнымі. На мокрай дарозе счапленне колаў з пакрыццём слабее, значна павялічваецца тармазны шлях. Дарога, пакрытая апалым лісцем, становіцца яшчэ больш слізкай, - расказалі ў ДАІ. - Першае і самае важнае правіла ва ўмовах дрэннага надвор'я і абмежаванай бачнасці - захаванне бяспечнага скораснага рэжыму і дыстанцыі".

Выбіраць скорасць неабходна зыходзячы са стану праезнай часткі і ўмоў бачнасці. Таксама трэба пазбягаць рэзкіх манеўраў і тармажэнняў, рухацца лепш з уключаным блізкім святлом фар і не забываць карыстацца рамянямі бяспекі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі